"На шляхах гісторыі"


Пад такой назвай 20 верасня 2016 г. у музеі адкрылася выстава, прымеркаваная да 87-ай гадавіны заснавання музея.
На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя экспанаты, паступіўшыя ў бягучым годзе.
Прыцягваюць увагу наведвальнікаў асабістыя рэчы і ўзнагароды нашага славутага земляка Івана Ціхана – сярэбранага прызёра Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
На выставе прадстаўлены саматканыя посцілкі і ручнікі, цацкі, яўрэйскія рэчы, фотаздымкі скульптурных партрэтаў вядомага беларускага скульптара Івана Міско, жывапісныя палотны Андрэя Лычкоўскага і Казіміра Куляша, друкаваная прадукцыя і інш.
Запрашаем наведаць выставу “На шляхах гісторыі”, якая будзе працаваць на пряцягу месяца.



IMG_2721
IMG_2722
IMG_2724