Ночь музеев

20 мая 2017 г. у Слонимскім раённым краязнаўчым музеі акцыя “Ноч музеяў” будзе праходзіць з 19.00 да 22.00 гадзін пад назвай “Творчасць без межаў”. У гэты вечар у выставачнай зале адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Невычэрпная крыніца таленту”, пасля якой майстар-клас па вырабу мадэляў машын, макетаў замкаў і музычных інструментаў правядзе Ігар Адасік. У зале, дзе праходзіць выстаўка “Бывай, мільянер!”, будзе працаваць імправізаванае кафэ савецкіх часоў і кожны наведвальнік зможа ў ім пачаставацца прадукцыяй Слонімскага хлебазавода.
У асноўным будынку музея (пл.Леніна, 1) маленькіх наведвальнікаў чакае сустрэча з экзатычнымі жывёламі і тэхнікай мінулых часоў. Пасля прадастаўляецца магчымасць паглядзець невялікі дыяфьльм. У 20.00 у гэтай жа зале пройдзе канцэрт “Мелодыі мінулых гадоў”, на якім у выкананні вядомага слонімскага мастака Казіміра Куляша прагучаць любімыя песні 80-х гадоў.
407