
5 лютага ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выстаўкі работ слонімскіх мастакоў пад назвай "Мая любая, родная слонімская зямля". Гэта ўжо не першая выстаўка мастакоў, але ў гэты раз яна адрозніваецца тым, што прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння нашага раёна. На ёй прадстаўлены работы Васіля Грыневіча, Андрэя Сідарава, Яўгена Іванова, Тамары Сцяцэнка, Уладзіміра Макарэвіча, Алены Зайцавай, на якіх адлюстраваны краявіды Слонімшчыны.