Установа культуры «Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага»

Музей быў адкрыты 20 верасня 1929 г. як прыватны. Яго заснавальнік — Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі. У 1939 годзе музей атрымаў статус дзяржаўнага. Экспазіцыя музея размешчана ў 10 залах. Яна прадстаўлена аддзеламі прыроды і гісторыі. У аддзеле прыроды можна пазнаёміцца з фізіка-геаграфічнай характарыстыкай краю, карыснымі выкапнямі, убачыць рэшткі жывёл ледавіковага перыяду, сучасны жывёльны і раслінны свет раёна. У аддзеле гісторыі прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў Слоніме, матэрыялы па гісторыі войнаў. В 2023 г. адкрыты новы раздзел экспазіцыі "Слонімскі раён у другой палове ХХ-ХХІ стст". Музейны збор налічвае звыш 30000 адзінак захоўвання (2024). Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца археалагічная, нумізматычная і этнаграфічная калекцыі. Да ўнікальных экспанатаў адносяцца каменны ідал X ст., «Статут Вялікага Княства Літоўскага» (Польшча, 1648 г.), бюст Напалеона работы французскага скульптара Р. Каломба (бронза, 1885 г.). Выставачная зала музея працуе па адрасе: вул. Ружанская, 1.