Яны выконвалі інтэрнацыянальны абавязак

13 лютага ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча-ўспамін «Яны выконвалі інтэрнацыянальны абавязак», прысвечаная гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якая адзначаецца 15 лютага. На мерапрыемстве воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Анатольевіч Зімніцкі расказаў аб службе ў Афганістане, аб сваіх аднапалчанах і аб баявых дзеяннях. Школьнікі даведаліся аб прычынах і гістарычных перадумовах уводу савецкіх войскаў у Афганістан, аб мужнасці і адвазе савецкіх воінаў, аб цяжкіх умовах, у якіх даводзілася ваяваць. Успомнілі воінаў-інтэрнацыяналістаў Слонімшчыны, якія загінулі ў той далёкай краіне. Аб вайне заўсёды казаць цяжка, але мы не маем права забываць пра яе, забываць пра тых, хто загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.

620