Мерапрыемства "Балада Белае Русі"

У Слонімскім музеі прайшла вечарына "Балада Белае Русі", прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Алега Антонавіча Лойкі, паэта, крытыка, літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйным паказам, выступленнем вядомага слонімскага краязнаўца Сяргея Чыгрына, чытаннем вершаў, танцам пад песню на словы Алега Лойкі, знаёмствам з кнігамі вядомага земляка і мастацкімі палотнамі мясцовых мастакоў.

372