Калекцыя “Нумізматыка” (у тым ліку скарбы, фалерыстыка) пачала фарміравацца ў 1974 г. Крайнія даты збору – ХVІ-ХХІ стст. У склад калекцыі ўваходзяць скарб польска-літоўскіх медных манет (соліды) ХVІ-ХVІІІ стст., манеты заходне-еўрапейскіх краін ХVІ-ХХ стст., медалі, знакі, значкі памятныя і юбілейныя, баявыя ўзнагароды перыяду Вялікай Айчыннай вайны, узнагароды воінаў-інтэрнацыяналістаў, жэтоны рознага прызначэння.