Калекцыя “Друкаваныя выданні”

Калекцыя “Друкаваныя выданні” (у тым ліку старадрукі) пачала фарміравацца ў 1977 г. з КП 117. Улётка. “Разрушения, пожары и смерть – это немецкое “возрождение Белоруссии”. 1944 г., выданне Слонімскага падпольнага РК КП(б)Б. Калекцыя ўтрымлівае 2953 адзінкі захоўвання (на 01.10.2022 г.). Крайнія даты збору 1609 – 2007 гг. У склад калекцыі ўваходзяць старадрукі і рэдкія кнігі з аўтографамі знакамітых землякоў, беларускія выданні, лістоўкі, лозунгі, афішы 1920-1939 гг., падпольныя газеты, улёткі, зводкі савінфармбюро, друкаваныя матэрыялы да выбарчай кампаніі 1946 г., рэклама Слонімскага народнага тэатра, Слонімскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, буклеты, лістоўкі, брашуры, прысвечаныя выбарам Прэзідэнта РБ, дням Рэспублікі Беларусь.