Калекцыя “Археалогія”

Калекцыя “Археалогія” пачала фарміравацца ў 1953 г. з КП 3883/1-29. Прылады працы эпохі неаліта. Возера Бяздоннае Слонімскага р-на, неалітычная стаянка.

Калекцыя ўтрымлівае 3599 адзінак захоўвання. У склад калекцыі ўваходзяць матэрыялы археалагічных даследаванняў старажытных стаянак, паселішчаў, гарадзішчаў, матэрыялы археалагічных раскопак на старажытным Слонімскім замчышчы (1959 г.), на месцы былога касцёла канонікаў латэранскіх (евангелістаў) ХVІІ ст. (1985 г.), разведка культурнага слоя ў розных частках горада ХVІ-ХVІІІ стст. (1983 г.) ІГАН БССР, археолагі- аспіранты Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Слонімскага р-на, Інстытут гісторыі НАН РБ, аддзел археалогіі В. Л. Лакіза, 1989 г.