Калекцыя “Дакументы” – дакументальны збор, крайнія даты якога ХVІ-ХХІ стагоддзі. Сярод экспанатаў каралеўскія дэкрэты на польскай мове, выпісы з земскіх кніг Слонімскага павета, судовыя, зямельныя дакументы ХVІ-ХVІІІ стст., купчыя на зямлю, дагаворы аб арэндзе фальваркаў, дакументы рэкруцкія аб развіцці страхавой справы ў горадзе, прамысловасці, банкаўскай справы ХІХ- пач. ХХ стст.; матэрыялы І сусветнай вайны, польскай акупацыі 20-30-х гадоў; дакументы Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Слонімшчыны ў пачатку вайны, у час акупацыі і пры вызваленні края; генацыда слонімскага народа, дакументальныя матэрыялы аб аднаўленні горада, аб развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, народнай асветы і інш.