Характарыстыка фондавых калекцый
Слонімскі раённы краязнаўчы музей – гэта цэнтр па вывучэнню гісторыі і прыроды краю Слонімшчыны. Музей у поўнай меры адпавядае сваім натуральным функцыям - збіральніцкай, захавальнай, даследчай, асветнай. Фонды яго - цэласны, унікальны па сваім складзе і зместу збор крыніц розных тыпаў па гісторыі і культуры краю.
Склад музейнага фонду фарміруецца зыходзячы з профілю музея, а таксама згодна Праграмы камплектавання музейнага фонду.
Музейны фонд Слонімскага краязнаўчага музея па сваёй структуры складаецца з асноўнага фонду і навукова-дапаможнага фонду. Асноўны фонд складае больш за 27 тысяч адзінак, а навукова-дапаможны – 4456 адзінак экспанатаў. Храналагічныя рамкі музейных прадметаў ахопліваюць перыяд са старажытных часоў да цяперашняга часу.
Музейны фонд складаецца з 12 калекцый:
- “Мастацтва” (жывапіс, графіка, скульптура)
- “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”
- “Дакументы” (у тым ліку рукапісы)
- “Друкаваныя выданні” (у тым ліку старадрукі, рукапісныя кнігі)
- “Археалогія”
- “Нумізматыка” (у тым ліку скарбы, фалерыстыка)
- “Баністыка”
- “Зброя” (у тым ліку боепрыпасы, вайсковы рыштунак)
- “Адзенне”
- “Прадметы побыту і этнаграфіі” (у тым ліку сфрагістыка, вексілалогія, мэбля, музычныя інмструменты, прадметы з гісторыі тэхнікі)
- “Фотадакументы” (у тым ліку кіна-фотадакументы)
- “Прыродазнаўчая калекцыя”.