Прайшла "Ноч музеяў"


20 мая у музеі прайшла акцыя “Ноч музеяў”, якая насіла назву “Творчасць без межаў”. У гэты дзень на пляцоўцы перад музеем маленькіх наведвальнікаў чакалі насельнікі лесу, а ў музеі прыцягвала ўвагу выстава “Жывёлы з далёкіх краін”. У зале, дзе праходзіць выстава “Падарожжа ў мінулае: ад патэфона да айфона” для дзяцей быў арганізаваны паказ казак-дыяфільмаў. Пасля ў гэтай жа зале прайшоў канцэрт Казіміра Куляша “Мелодыі мінулых гадоў”. У зале, дзе прадстаўлены гарадскі і сельскі побыт, наведвальнікаў чакалі пачастункі, прадастаўленыя харчовымі прадпрыемствамі не толькі Слоніма, а і Навагрудка.
У выставачнай зале музея прайшла прэзентацыя выставы “Невычэрпная крыніца таленту”, на якой былі прадстаўлены работы работы таленавітых самабытных майстроў: Аксаны Чайкоўскай, Сяргея Равінскага і Ігара Адасіка. Пасля прэзентацыі Ігар Адасік правёў майстар-клас па вырабу макетаў замкаў. У зале, дзе праходзіць выстава “Бывай, мільянер!”, працавала імправізаванае кафэ і госці маглі пачаставацца прадукцыяй Слонімскага хлебазавода.