Калекцыя “Мастацтва”

Калекцыя “Мастацтва” пачала фарміравацца ў 1982 г. і ўключае жывапісныя і графічныя творы партызанскіх і франтавых мастакоў (партрэты партызанаў і ваеначальнікаў – ураджэнцаў Слонімшчыны, малюнкі з будняў партызанскага жыцця); жывапісныя і скульптурныя партрэты заснавальніка музея І.Стаброўскага работы мастакоў-землякоў М.Бушчыка, Я.Гіля, К. Куляша, А. Іванова, У. Макарэвіча, В. Жыліна; серыя жывапісных партрэтаў і нацюрмортаў 30-40-х гг. мастака-слонімца А.Карпіцкага; серыі жывапісных твораў мясцовых мастакоў “Стары Слонім”, “Помнікі культавай архітэктуры Слоніма; партрэты воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане.